viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч сустрэўся з дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі

2016 2016-02-09T19:13:11+0300 2016-02-09T19:20:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/simon-gass.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сайман Гас. Фота: nato.int

Сайман Гас. Фота: nato.int

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч 9 лютага сустрэўся з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі Сайманам Гасам.

Падчас круглага стала праваабаронца перадаў Сайману Гасу перыядычны гадавы агляд па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2015 год, тэкст супольнай пазіцыі праваабаронцаў адносна прыярытэтаў пры вызначэнні cтратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю і адзначыў:

“Я звярнуў увагу спадара Саймана Гаса, што мы чакаем сістэмных і якасных зменаў у галіне правоў чалавека, але не гледзячы на пэўныя мяккія практыкі, якія мы назіраем са жніўня, ніякіх сістэмных зменаў пакуль няма. І нам патрэбны больш канкрэтны праваабарончы парадак дня, сфармуляваны Еўразвязам”.

Пры абмене меркаваннямі Валянцін Стэфановіч адзначыў і рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, якія з’яўляюцца актуальнымі і мусяць быць імплементаванымі ў заканадаўства Беларусі.

Акрамя праваабаронцы ў сустрэчы прынялі ўдзел пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сустрашыня БХД Павел Севярынец, прадстаўнік Асамблеі неўрадавых арганізацый Юры Чавусаў, прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч.

Сёння ж Сайман Гас сустракаўся і з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі: міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, намеснікам Міністра замежных спраў Аленай Купчыной.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства