viasna on patreon

Разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе перанесены (абноўлена)

2016 2016-02-02T08:53:58+0300 2016-02-02T13:09:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulesh-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Сёння, 2 лютага, Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі павінна была разгледзіць касацыйную скаргу па так званай “Лідскай справе”, выракам якой стаў смяротны прысуд Івану Куляшу, прызнаным вінаватым у трох забойствах. Аднак разгляд скаргі быў перанесены, паколькі бок абароны падаў дадатак да касацыйнай скаргі ў Калегію па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі. Для іх вывучэння Вярхоўнаму суду патрабуецца дадатковы час.

Варта адзначыць, што на пачатку судовага паседжання старшыня судовай калегіі не прадставіўся і не аб'явіў імёны іншых суддзяў, а таксама пракурора. Гэты факт з'яўляецца парушэннем парадку разгляду. Сітуацыю пракаментаваў юрыст ПЦ "Вясна" Павал Сапелка:

"Парадак касацыйнага разгляду крымінальнай справы рэгулюецца крымінальна-працэсуальным кодэксам і ў адпаведнасці з ім, старшынствуючы ў часе адкрыцця судовага пасяджэння аб'яўляе склад суда, прозвішча пракурора і апытвае якія ўдзельнікі, якія з’явіліся па справе аб тым ці маюцца ў іх заявы аб адводзе. Працэдура касацыйнага разгляду не такая складаная і не такая фармальная як разгляд крымінальнай справы па першай інстанцыі, тым не менш яна падпарадкоўваецца сваім правілам, адным з якіх з'яўляецца аб'яўленне складу суда. Я лічу, што такую сітуацыю можна расцэньваць як павярхоўны падыход да разгляду вельмі і вельмі важнай крымінальнай справы, паколькі разглядаецца пытанне аб жыцці і смерці чалавека".

Іван Кулеш Гарадзенскім абласным судом 20 лістапада 2015 года быў прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства і прысуджаны да смяротнага пакарання. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаны п’яны стан Кулеша ў час злачынстваў і яго ранейшыя злачынствы.

Праз некалькі дзён Міжнародная праваабарончая арганізацыі Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуда Івану Куляшу.

Акрамя Івана Куляша, чакае выкананне смяротнага прысуду жыхара Рэчыцы Сяргей Іваноў, які 18 сакавіка 2015 года быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. 14 ліпеня пасля вывучэння матэрыялаў справы Калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд суда першай інстанцыі - смяротнае пакаранне - у сіле.

Таксама прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю і прыгавораны да расстрэлу. 20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства