viasna on patreon

“Правы студэнтаў простай мовай” - 11 лютага ў Менску

2016 2016-02-02T08:30:25+0300 2016-02-02T09:34:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy_studentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

МПГ “Студэнцкая рада” абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Правы студэнтаў простай мовай”, які пройдзе 11 лютага ў Менску.

Хто такі студэнт? На што ён мае права? І якім чынам можа абараніць сябе ад ціску з боку адміністрацыі ВНУ і адстаяць свае інтарэсы? 

Хочаце даведацца? Запрашаем на наш семінар! У Вас будзе магчымасць не толькі знайсці адзказы на пастаўленыя пытанні, але і падумаць над простымі паняццямі і месца студэнта ва існуючай сістэме адукацыі.

Трэнерамі на семінары выступяць маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

“Нажаль, кожны чалавек аднойчы можа апынуцца ў складанай і непрыемнай сітуацыі. Так ні адзін студэнт не застрахаваны ад выпадкаў дыскрымінацыі з боку адмінсітрацыі ВНУ. І тут вельмі важна ў час зарыентавацца, каб не пагоршыць сітуацыю і не нашкодзіць сабе. На семінары мы прапануем студэнтам веды, якія яны змогуць выкарыстаць для абароны сябе і сваіх сяброў. Дапаможам з самавызначэннем і разуменнем свайго месца ў сістэме”, - запэўнівае адна з экспертаў семінара Марына Штрахава.

Праграма мерапрыемства складаецца з дзвух частак:

У першым блоку семінара Вы даведаецеся пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Бо яны неразрыўна звязаныя з Правамі студэнтаў. Тут жа мы разам вызначым метады абароны правоў чалавека, якія працуюць ў нашай краіне.

Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў. Вы пазнаёміцеся з прававымі механізмамі абароны правоў студэнтаў  і абмяркуеце, што ёсць студэнцкая супольнасць і якім мусіць быць універсітэт. Таксама Вам будзе прапанавана разабрацца ў тым, якія праблемы існуюць ў сучасных студэнтаў і якім чынам можна палепшыць іх становішча.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты.

Дзе? Мінск (дакладнае месца будзе - пасля рэгістрацыі).

Калі? 11 лютага 2016 (чацвер) 18:00-21:00.

Удзел у семінары бесплатны.

Анлайн-заяўку можна падаць тут 

Дэдлайн падачы - 9 лютага 2016 (уключна).

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць выдаткі за праезд (для удзельнікаў з іншых гарадоў).

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне ў галіне правоў чалавека і студэнтаў: стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Засталіся пытанні – пішыце: students.rada@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства