viasna on patreon

Леанід Кулакоў абскардзіць штраф за пікет ў Менскім гарадскім судзе

2016 2016-01-21T11:25:36+0300 2016-01-21T11:25:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў

Леанід Кулакоў

Касацыйную скаргу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова Менскі гарадскі суд разгледзіць 29 студзеня. Кулакоў не пагадзіўся з рашэннем  суда Першамайскага раёна, які 5 студзеня пастанавіў аштрафаваць яго на суму 30 базавых велічынь. Пачатак у 15.00.

“10 снежня быў Міжнародны дзень правоў чалавека, сваёй акцыяй я вырашыў проста павіншаваць нашых беларускіх праваабаронцаў і выказаць сваю салідарнасць ім у барацьбе за адмену смяротнага пакарання. У сваіх дзеяннях я не знаходжу складу злачынства, а судзяць мяне за іншадумства і маю актыўную пазіцыю”паведаміў ён журналістам.

Леаніда Кулакова суддзя суда Першамайскага раёна Юрый Гарбатоўскі звінаваціў па арт. 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” за адзіночны пікет, які актывіст правёў 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску і прыцягнуў да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства