Правы Чалавека «на пальцах». Мінск. 25 студзеня.
Калі Вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, і чакалі падыходнага моманту - вось ён!
Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? Што зменіцца ў 2016 годзе? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?
Пра ўсё гэта і шэраг іншага мы пагаворым на семінары 25 студзеня (панядзелак). Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак у 19-00. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць заяўку да 24.01.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Семінар праводзіць Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь. Працягласць семінара 1,5-2 гадзіны. Больш падрабязна аб семінары можна прачытаць тут.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» - сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.