viasna on patreon

Сёння судзяць актывістаў Макаева і Вінярскага (абнаўляецца)

2016 2016-01-19T12:55:54+0300 2016-01-19T18:51:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gadavina-referendymy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да гадавіны рэферэндуму 1996 года і ўшанавання памяці зніклых палітыкаў ў Мінску. Фота Радыё Свабода

Акцыя да гадавіны рэферэндуму 1996 года і ўшанавання памяці зніклых палітыкаў ў Мінску. Фота Радыё Свабода

19 студзеня ў 10-30 у судзе Маскоўскага раёна г.Мінска распачаўся разгляд адміністратыўнай справы Алеся Макаева паводле арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў” за ўдзел у шэсці 24 лістапада, якое было прысвечана гадавіне рэферэндуму 1996 года і ўшанаванню памяці зніклых палітыкаў ў Мінску.

Вядзе судовае паседжанне суддзя Аляксандр Петраш.

Алесь Макаеў паведаміў суду, што сваёй віны не прызнае і лічыць, што скарыстаў сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у мірных сходах.

Суд не прыняў да ўвагі довады актывіста і прысудзіў яму штраф у памеры 45 базавых велічынь (9 мільёнаў 450 тысяч беларускіх рублёў).

Сёння ў Маскоўскім судзе таксама судзяць актывіста Максіма Вінярскага за ўдзел у той жа акцыі 24 лістапада. Разгляд яго справы распачаўся ў 14-30. Для Максіма Вінярскага ў гэтым годзе гэта ўжо другі суд. Яго справу таксама разглядае суддзя  Аляксандр Петраш.

На пачатку судовага паседжання Максім Вінярскі заявіў адвод з нагоды незаконнага прысуду Алесю Макаеву.

"Я лічу, што Вы ладзіце палітычную правакацыю", - паведаміў ён суддзе.

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага аштрафавалі на 10,5 мільёна рублёў  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства