Вячаслава Сіўчыка завочна аштрафавалі на 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў
Вячаслаў Сіўчык у суд не прыйшоў, яго судзілі завочна. Абаронца Сіўчыка даводзіў, што акцыя 10 кастрычніка праводзілася ў межах перадвыбарчай кампаніі і таму не патрабавала дазволу на правядзенне.
Што да акцыі 11 кастрычніка, паводле адваката, віна Сіўчыка не была даказаная. Сведкі-амапаўцы казалі, што Сіўчык на акцыі 10 кастрычніка «стаяў перад плякатам «Байкот выбараў» і выкрыкваў лёзунг «Жыве Беларусь!»
У выніку суд прызнаў Вячаслава Сіўчыка вінаватым паводле абодвух эпізодаў і аштрафаваў на 30 базавых велічынь. Акцыя 10 красавіка праходзіла ў Менску спачатку на плошчы Свабоды, адкуль адбылося шэсце да плошчы Якуба Коласу і сустрэча там выбарцаў. Раней за ўдзел ў гэтай акцыі былі пакараныя вялікімі грашовымі штрафамі апазыцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Ўладзімер Някляеў, іншыя актывісты. 11 кастрычніка пасля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску прайшла нешматлюдная акцыя пратэсту супроць фальшавання выбараў.