viasna on patreon

Алена Танкачова звярнулася з хадайніцтвам аб скарачэнні тэрміну высылкі

2016 2016-01-12T10:42:30+0300 2016-01-12T11:42:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova-euraradyjo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Праваабаронца Алена Танкачова, высланая з Беларусі ў лютым 2015 года, звярнулася ў ГУУС Мінгарвыканкама аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь і выключэнні яе з спісу асоб, якім забаронены ўезд у краіну.

30 кастрычніка 2014 года Алена Танкачова, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend была апавешчаная аб ануляванні дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Тады ж стала вядома, што ў дачыненні да яе распачатая працэдура высылкі.

На днях мой адвакат пойдзе высвятляць, ці атрыманы мой электронны зварот. На працягу 15 дзён (максімум месяца) атрымаю адказ.

Lena Tonkacheva

Нагадаем, што 5 лістапада ў Першамайскім РУУСе было прынятае рашэнне аб высылцы праваабаронцы з краіны на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. 28 лістапада праваабаронца абскардзіла рашэнне ў ГУУС Мінгарвыканкама — гэта дазволіла ёй на 30 дзён падоўжыць рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі. А 12 снежня сталічнае ГУУС адмовіла ў задавальненні скаргі. 22 студзеня 2015 Алена Танкачова падала касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах суда горада Мінска на рашэнне аб яе высылцы з краіны. Яе тэрмін знаходжання ў Беларусі быў падоўжаны да 21 лютага. У гэты ж дзень Алена Танкачова выехала з Рэспублікі Беларусь у Літву.

Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Алена Танкачова, хаця і з'яўляецца грамадзянкай Расеі, але жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут уласнае жыллё і працу.

Рашэнне аб высылцы правабаронцы відавочным чынам было звязана з яе грамадскай дзейнасцю. З 1996 году Алена Танкачова займаецца абаронай правоў чалавека і прасоўваннем грамадскіх інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Улады двойчы закрывалі заснаваныя ёй праваабарончыя арганізацыі. Таксама на яе аказваўся ціск у сувязі з працай па зборы і ацэнцы інфармацыі пра арышты і суды над удзельнікамі публічнай акцыі 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Супраць высылкі Алены Танкачовай ў кампетэнтныя органы былі накіраваны больш 7700 петыцый грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства