viasna on patreon

«Браў інтэрв'ю у людзей, вырабіў рэпартаж», - міліцыянер з Калінкавічаў знайшоў склад правапарушэння ў дзеяннях журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

2015 2015-12-27T17:17:41+0300 2015-12-27T17:17:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

На каталіцкае Раство, 25 лютага, гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага «павіншавала» са святам калінкавіцкая міліцыя. Фрылансеру патэлефанаваў незнаёмы, які прадставіўся ўчастковым маёрам міліцыі Паўловічам, і запрасіў наведаць Калінкавіцкі РАУС для складання адміністрацыйнага пратаколу. Склад жа магчымага правапарушэння міліцыянер патлумачыў так: «Вы былі ў Калінкавічах, бралі інтэрв'ю у людзей, вырабілі рэпартаж, які быў па спадарожнікаваму тэлебачанню тэлеканала «Белсат» праз інтэрнэт». Гутарку з міліцыянерам Жукоўскі запісаў.
«Вы не маеце дазволу, не маеце акрэдытацыі», - даводзіў участковы. Журналіст-фрылансер адмовіўся прыязджаць у Калінкавічы.
Жукоўскі сапраўды быў у Калінкавічах, каб разабрацца з дэталямі крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні футбольных заўзятараў, аднаго з якіх абвінавацілі ў бойцы. Маладога чалавека, які быў у футболцы з выявай «Пагоні» і нанёс удар іншаму непаўналетняму, зараз судзяць у Жыткавічах. Журналіст мяркуе, што не ўсё так проста ў гэтай справе.
«Месцячковым царкам з Калінкавічаў не падабаецца, што некаторыя іх цёмныя справы становяцца вядомымі шырокай грамадскасці, асабліва тыя, якія былі спланаваныя. У Калінкавічах прадстаўнікі «рускага свету», я так мяркую, правялі акцыю па дыскрэдытацыі руху заўзятараў і нацыянальных сімвалаў: дарослы мужчына, які неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за хуліганскія дзеянні, уцягнуў непаўналетняга ва ўжыванне алкагольнай прадукцыі, потым пасадзіў у аўтамабіль і пад прымусам загадаў збіваць іншага падлетка, а сам фіксаваў гэта на відэа, каб потым выкласці ў інтэрнэт. Цікавая асаблівасць - на старонцы ў сацыяльных сетках папярэдне ён змясціў інфармацыю «чакайце відэа». Але ж міліцыя на гэты факт увагі не звярнула чамусьці, а я выкрыў дадзенае злачынства, таму міліцыя зараз палюе за мной, «шыюць» адміністрацыйную справу», - пракаментаваў Жукоўскі.
Нагадаем, днямі журналіста міліцыя па загадзе ідэолага затрымала ў Карме.
На працягу 2015 году Жукоўскі атрымаў па рашэннях розных судоў штрафаў у агульным памеры на 31,5 мільёна рублёў за прафесійную дзейнасць - «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КаАП).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства