viasna on patreon

Актывіст зладзіў «самаспаленне» ў цэнтры Мінску, і яго не затрымалі (відэа)

2015 2015-12-26T15:31:20+0300 2015-12-26T18:58:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-samapadpalvanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Каўко

Міхаіл Каўко

25 снежня прыкладна ў 17:30, на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася святочная калядная імпрэза, грамадзкі актывіст правёў адзіночны пікет.

Хлопец, які назваўся Міхаілам — навучэнец мастацкай студыі «Fortinbras» пры Свабодным тэатры. Міхаіл апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх. 

Паводле яго словаў, мэтаю акцыі было прыцягненне ўвагі да праблемаў глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам. 

Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сітуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя «Беларускае аб’яднаньне глухіх» прапанавала адміністрацыі горада стварыць адмысловы кол-цэнтар з сурдаперакладнікамі.

Але ўлады ініцыятыву не падтрымалі. Замест гэтага, глухія мусяць набываць на ўласныя сродкі электронныя бранзалеты з кнопкай выкліку аварыйных службаў. Вядома, што вельмі часта яны ня могуць уладкавацца на працу, не маюць грошай, а адзін бранзалет каштуе каля двух мільёнаў рублёў. Такім чынам, людзі адчуваюць сябе дыскрымінаванымі, — патлумачыў Міхаіл «Радыё Свабода».

На плечы хлопец павесіў плякат з надпісам: «Мы будзем гарэць — ім будзе пляваць»

Незвычайны пэрформанс доўжыўся некалькі хвілінаў. Як толькі Міхаіл патушыў агонь, да яго падбеглі паплечнікі і яны разам зьехалі на машыне. Каля ратушы было больш за сотню чалавек, аднак натоўп амаль не зьвярнуў увагі на акцыю. Толькі адзін мінак даволі гучна выказаўся, што «ня трэба зьмешваць палітыку і сьвяты»

Прысутныя прадстаўнікі праваахоўных органаў не пасьпелі затрымаць актывіста за несанкцыянаваны пікет. Сам Міхаіл кажа, што не баіцца рэпрэсіяў за свой учынак.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства