Працягнуты тэрмін падачы работ на Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву
Да 30 снежня 2015 года прадоўжаны тэрмін падачы работ на Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву, які арганізуе Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.
Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцяў.
Прызы для пераможцы і ўдзельнікаў конкурсу:
- удзел у праграме моладзевага абмену ў Германію ў канцы мая 2016 г. (валоданне замежнай мовай не з'яўляецца абавязковай умовай удзелу!).
- удзел у азнаямленчых візітах у юрыдычныя службы арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Экспертнай камісіі конкурсу.
- атрыманне ад арганізацый, якія ўваходзяць у Экспертную камісію конкурсу, рэкамендацый пры напісанні заявак на ўдзел у міжнародных адукацыйных праграмах і стажыроўках.
- Размяшчэнне эсэ на сайце adukatar.net і/або публікацыя ў часопісе «Адукатар».
Конкурсныя працы прымаюцца да 30 снежня 2015 года.
Падрабязнасці аб конкурсе і анкета ўдзельніка ў прыкладзеных файлах.
Дадатковая інфармацыя аб конкурсе: +375296161075 (Аляксандр Жук).