“Вясна” адзначыла дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека інфармацыйнай акцыяй
https://spring96.org/be/news/81569
2015
2015-12-10T15:28:01+0300
2015-12-10T15:28:01+0300
2015-12-10T15:33:29+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/2015-11-10.viasna-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па традыцыі, 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у цэнтры Мінска валанцёры і праваабаронцы ПЦ “Вясна” віншавалі жыхароў сталіцы з Днем правоў чалавека і раздавалі тэксты Дэкларацыі а таксама інфармацыйныя буклеты, прысвечаныя праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.
Пра час раздачы тэкстаў Дэкларацыі ў некаторых мінакоў узнікалі пытанні, датычныя стану з правамі чалавека ў нашай краіне, часам завязвалася палеміка.
У дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня праваабаронцы звярталі ўвагу грамадзянаў на тое, што беларуская дзяржава грэбліва ставіцца да фундаментальных правоў, замацаваных гэтым універсальным дакументам, і не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека.