viasna on patreon

Шабнам Худайдодава ў Берасцейскім СІЗА змагаецца за свае правы

2015 2015-12-08T14:35:47+0300 2015-12-08T16:09:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shabnam_hudojdodova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шабнам Худайдодава

Шабнам Худайдодава

Тэрмін утрымання пад вартай актывісткі з Таджыкістану Шабнам Худайдодавай у Берасцейскім СІЗА працягнуты да 13 снежня.

Нагадваем, што Шабнам Худайдодава з’яўляецца актывісткай апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24”, якая накіроўвалася ў Польшчу, але была затрымана памежнікамі, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны, паведамляе "Берасцейская Вясна"

У сваіх лістах да праваабаронцаў Шабнам скардзіцца на складаныя ўмовы ўтрымання ў СІЗА. Разам з ёй у камеры сядзяць жанчыны, якія паляць, і якія не паляць, сярод іх есць, як піша Шабнам, “неадэкватныя”, якія ня толькі смаляць, але ж лаюцца матам, крадуць, проста перашкаджаюць спаць. Таксама ў яе камеры знаходзяцца яшчэ 4 жанчыны, якія мусяць увесь час дыхаць нікацінам. З-за тытунёвага дыму вакно ў камеры не зачыняюць, таму ў камеры холадна. Шпацыраваць выводзяць усяго на паўгадзіны. Ад нікаціну ў Шабнам баліць сэрца, галава, павысіўся цукар у крыві (рабілі аналіз крыві). Актывістка з Таджыкістану неаднаразова звярталася да адміністрацыі СІЗА перавесці яе ў іншую камеру, стварыць элементарныя ўмовы для жанчын, якія не паляць цыгарэтаў. На гэта ёй адказалі, што не будуць для яе ствараць асаблівыя ўмовы. Але ж гэта элементарныя ўмовы ўтрымання пад вартай, - сцвярджае Шабнам Худайдодава.

Магчыма пасля 13 сьнежня тэрмін яе знаходжання за кратамі падоўжаць яшчэ на дзесяць месяцаў.

Неабыякавыя берасьцейцы могут падтрымать Шабнам лістамі і паштоўкамі або перадачамі.

Нагадваем прыёмы перадач у СІЗА Берасця ад 8.30 да 13.00, панядзелак – выходны. Шабнам можна перадаваць сыравэнджаныя каўбасы, печыва, хлеб, яблыкі, моркву, бананы, чай чорны і зялёны, снікерсы, кашы хуткага прыгатавання, шампунь, пральны парашок. Шабнам любіць маляваць, а таму вітаецца альбом для малявання.

Трэба ўлічваць, што забаронена передаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, хуткапсуючыяся прадукты харчавання, кулінарныя поўвырабы, цукеркі ва ўпакоўцы (то бок можна перадаваць цукеркі без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных слоіках. На месяц можна перадаць ня больш за 30 кг перадач.

Адрас для ліставання:

Шабнам Худайдодавай,

вул. Карла Маркса 86,

Брэст, 224000.

"Берасцейская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства