Праваабаронцы “Вясны” абменьваюцца досведам з украінскімі калегамі
У "Адукацыйным доме правоў чалавека" ў Чарнігаве 4 снежня адбыўся “круглы стол” з удзелам ўкраінскіх і беларускіх праваабаронцаў. Беларускі бок прадстаўлялі сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” з гомельскага рэгіёна. Пад час сустрэчы праваабаронцы абмяняліся досведам ў галіне абароны правоў чалавека ў сваіх рэгіёнах. У часе дыскусіі таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва праваабаронцаў гомельскага рэгіёна з кіраўніцтвам "Адукацыйнага дома правоў чалавека", а таксама прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі "МАРТ".
У бліжэйшых планах “вясноўцаў” – сустрэчы з актывістамі Чарнігаўскага грамадскага камітэта абароны правоў чалавека і Центра гуманістычных техналогій АХАЛАР.
Нагадаем, 3 снежня распачаўся азнаямленчы візіт прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна" з Гомельшчыны да сваіх калегаў-праваабаронцаў у Чарнігаве.