viasna on patreon

У Магілёве міліцыя выбачылася перад актывістам за незаконнае затрыманне

2015 2015-12-03T11:29:23+0300 2015-12-03T11:29:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося гэта пасля скаргі, якая паступіла ў пракуратуру.

У Магілёве супрацоўнік міліцыі, які затрымліваў актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікіту Фартуха, папрасіў у яго прабачэння.

Мікіта Фартух распавядае:

-          Мяне выклікалі ў міліцыю, каб апытаць у сувязі з маёй скаргай, якую я падаў у пракуратуру ў сувязі з маім незаконным затрыманнем, якое адбылося 15 лістапада. Там таксама прысутнічаў і міліцыянер, які мяне затрымліваў. Падчас разбіральніцтва ён папрасіў у мяне прабачэння, і я сказаў, што больш не маю ніякіх прэтэнзій.

У якасці тлумачэння супрацоўнікі міліцыі паведаміў Мікіце, што затрымліваў, сыходзячы з напружанай сітуацыі, якая склалася ў свеце – узброены канфлікт на Данбасе, вайна ў Сірыі, тэракты ў Францыі.

Нагадаем, што 15 лістапада Мікіта Фартух быў затрыманы на Плошчы Зорак у Магілёве падчас збору подпісаў за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Актывіст сабраў толькі адзін подпіс, як да яго падыйшлі людзі ў цывільным і спыталі, што ён робіць, а праз некалькі хвілін да яго падыйшоў супрацоўнік міліцыі, які прапанаваў хлопцу прайсці ў пастарунак для разбіральніцтва. Суправаджалі Мікіту Фартуха ў пастарунак асобы ў цывільным, якія раней падыходзілі да яго.

Пасля тлумачэнняў і праверкі сацыял-дэмакрата па міліцэйскай базе Мікіту адпусцілі. У пастарунку ён правёў крыху больш за гадзіну.

Пасля свайго вызвалення з дапамогай праваабаронцы Барыса Бухеля была падрыхтавана скарга ў пракуратуру ў сувязі з незаконным затрыманнем, бо спраўдзіць яго асобу можна было на месцы – у хлопца пры сабе быў пашпарт, акрамя таго ён нічога не рабіў забароненага. Збор подпісаў пад калектыўным зварота грамадзян не з’яўляецца масавым мерапрыемствам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства