Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.
Брусель – Мінск – Парыж
1 снежня 2015
ЕС павінен атрымаць ад Беларусі абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях, якое чакаецца ў лютым 2016 года, гаворыцца ў сумесным адкрытым лісце, распаўсюджаным FIDH і яе сяброўская арганізацыяй у Беларусі – Праваабарончым цэнтрам "Вясна".
У адпаведнасці з рашэннем Савета Еўрапейскага Саюза пра часовае прыпыненне абмежавальных захадаў у дачыненні да 175 фізічных і 14 юрыдычных асобаў у Беларусі, FIDH і ПЦ "Вясна" сцвярджаюць, што ў Беларусі не назіраецца сістэмнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.
У сумесным адкрытым лісце гэтых арганізацый да ЕС гаворыцца, што па-ранейшаму захоўваецца нездавальняючае становішча ў галіне правоў чалавека, што лягло ў аснову ўвядзення санкцый з боку ЕС. FIDH і ПЦ "Вясна" заклікаюць ЕС распрацаваць стратэгію дзеля дасягнення ключавых мэтаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі да 28 лютага 2016 года, што супадае з тэрмінам, вызначаным Саветам для прыняцця рашэння пра аднаўленне, працяг прыпынення або адмену абмежавальных захадаў.
Поўны тэкст Адкрытага ліста чытайце ў дадатку.