Асамблея навучыць бараніць сябе
11 снежня ў Менску Выканаўчае бюро Асамблеі НДА ладзіць майстар-клас на тэму “Грамадзянін і правапарадак”. Запрашаем да ўдзелу!
Асноўныя аспэекты, якія плануецца закрануць у межах мерапрыемства:
— Разгляд тых артыкулаў Канстытуцыі РБ і Кодэксу РБ аб адміністратыўных правапарушэннях, якія тычацца грамадзкай дзейнасці;
— Абмеркаванне катэгорый удзельнікаў адміністратыўнага працэсу, іх правоў і абавязкаў: патрабаванні да афармлення дакументаў; абскарджванне і апратэставанне пастаноў па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, парадак падачы скаргі;
— Псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі праваахоўных органаў;
— Разгляд сістэмы абароны ў адміністратыўным працэсе: магчымасць і паспяховасць адстойвання сваіх правоў; праца са скаргай (што трэба пазначаць у скарзе, куды пісаць скаргу, парады пры напісанне зваротаў, скаргаў і заяваў); некаторыя прыёмы самаабароны ў судовым працэсе (магчымасці ўдзельнікаў адміністратыўнага працэсу ў судзе, як прадуктыўна карыстацца сваімі правамі ў адміністратыўным працэсе).
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты і лідэры няўрадавых грамадзкіх арганізацый ды ініцыятыў.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн анкету-заяўку. Колькасць месцаў абмежаваная. Адабраным удзельнікам будзе паведамлена месца правядзення праз электронную пошту. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд іншагароднім, забяспечаць харчаванне.
Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сьнежня 2015 г.
З дадатковымі пытаннямі зьвяртайцеся праз электронны адрас: ngo@belngo.info