viasna on patreon

Гомельскія апазіцыянеры плануюць правесці пікет

2015 2015-12-01T12:34:50+0300 2015-12-01T12:34:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія апазіцыянеры, актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікету. Масавае мерапрыемства яны плануюць правесці 20 снежня. Мэта пікету - звярнуць увагу грамадства на недапушчальнасць пасля правядзення дэнамінацыі знішчэння грашовых купюр узору 2000 года ў сувязі з магчымымі інфляцыйнымі працэсамі ў Беларусі ў бліжэйшы час. Месцам правядзення пікету ў заяўцы пазначана плошча Паўстання.

«Просім даць распараджэнне адпаведным службам гарвыканкама па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства, прыборцы тэрыторыі пасля яго правядзення, вызначыць парадак аплаты расходаў за гэтыя паслугі», - адзначылі ў заяўцы арганізатары. Яны прыклалі да дакумента абавязацельства арганізатараў масавага мерапрыемства, такія, як прысутнічаць стала на пікеце, забяспечваць выкананне ўмоў i парадак правядзення масавага мерапрыемства, бяспеку грамадзян, захаванасць будынкаў і гэтак далей.

Заяўнікі мерапрыемства не маюць вялікай надзеі, што пікет будзе дазволены – у Гомелі больш за 10 гадоў улады забараняюць праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія ініцыяваныя апазіцыяй ці дэмакратычнымі НДА. Выключэннем з «правіла» была толькі апошняя выбарчая кампанія, калі апазіцыі было дазволена правесці сходы з выбаршчыкамі з мэтай агітацыі іх супраць галасавання за дзейснага прэзідэнта. Але арганізацыя і правядзенне агітацыйных сходаў рэгламентавалася Выбарчым заканадаўствам, а не законам «Аб масавых мерапрыемствах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства