viasna on patreon

Салігорск: дэпутаты ўхіляюцца ад вырашэння праблемы ўшчыльненьня гарадской забудовы

2015 2015-12-01T12:28:57+0300 2015-12-01T12:28:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палата прадстаўнікоў ухілілася ад рэагавання па сутнасці на зварот салігорцаў аб спыненні на заканадаўчым узроўні заганнай практыкі ўшчыльнення забудовы ў шматлікіх гарадах краіны. Не прынеслі плёну і індывідуальныя звароты да дэпутатаў ад Салігоршчыны ў парламенце.

Сітуацыю з ушчыльненнем гарадской забудовы ў беларускай сталіцы шахцёраў пракаментаваў мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла:

- Відавочна, што гэтая праблема не толькі салігорская ці мінская. У іншых рэгіёнах існуюць тыя ж пытанні. Таму, на нашум думку, цалкам лагічна было б даць адказ на іх на заканадаўчым узроўні. На жаль, у Палаце прадстаўнікоў наш зварот не сталі разглядаць па сутнасці і адфутболілі яго ў Мінаблвыканкам. Цяпер яго будуць разглядаць фактычна тыя ж чыноўнікі, якія і займаюцца ўшчыльненнем, і супраць сваволля якіх мы змагаемся.

Не знайшлі практычнай прадтрымкі па набалелай праблеме салігорскія грамадскія актывісты і ў непасрэдных прадстаўнікоў Салігоршчыны ў парламенце:

- Дэпутатка ад Салігорскага раёна Таіса Данілевіч некалькі разоў прызначала мне сустрэчы, але ў выніку кожны раз у народнай абранніцы знаходзіліся прычыны для яе адмены. Дэпутат парламента непасрэдна ад горада Салігорску Яўген Абаленскі, здавалася, нават сам праявіў нейкую ініцыятыву ў вырашэнні набалелай для салігорцаў праблемы. Мне ўдалося з ім сустрэцца асабіста, але яго пазіцыя выявілася надзвычай дзіўнай, - кажа Уладзімір Шыла. - Фактычна дэпутат заканадаўчага органа краіны дапусціў магчымасць парушэння заканадаўчых нормаў дзеля будаўніцтва больш таннага жытла для асобных грамадзян. Рабіць дэпутацкія запыты, а тым больш ініцыяваць нейкае расследаванне ён катэгарычна адмовіўся. Напрыканцы сустрэчы спадар Абаленскі літаральна заявіў, што наша грамадская ініцыятвыя лепш за яго валодаем гэтым пытаннем, а таму і вырашаць праблему мусім самі.

Варта таксама адзначыць, што салігорскія актывісты звярнуліся са скаргай на сталыя парушэнні мясцовымі ўладамі заканадаўства пры забудове гарадской тэрыторыі ў раённую пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства