viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-11-24T10:26:33+0300 2017-10-25T15:25:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Гародні; Працягваецца пераслед актывістаў, якія ўдзельнічалі ў дне памяці паўстанцаў у Свіслачы; Моладзевая праваабарончая група-Беларусь запрашае на дыскусію: Міжнароднае права і рэгуляванне прымянення ўзброенай сілы: як далёка да ўсеагульнага міру?;

“Каментар Эксперта”: Адзін з фігурантаў ранейшай "справы графіцістаў" Вячаслаў Касінераў днямі атрымаў паведамленне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення менш цяжкага цялеснага пашкоджання пры жорсткім затрыманні яго супрацоўнікамі МУС 11 жніўня гэтага года.

"Па-за межамі": У межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне група сябраў Берасцейскай філіі праваабарончага цэнтра “Вясна” і грамадскіх актывістаў Берасцейшчыны на чале з праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным прыбылі ў горад Львоў. Мэта гэтага візіта – пашырэнне стасункаў, абмен досведам паміж беларускімі і ўкраінскімі праваабарончымі арганізацыямі і распрацоўка далейшых сумесных праектаў.

"Асоба": Сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў складзе місіі Еўрапейскай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі ENEMO назіралі за другім турам мясцовых выбараў ва Украіне. Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч падзяліўся ўласнымі назіраннямі ў складзе місіі ENEMO за працай выбарчых участкаў у дзень галасавання, а таксама меркаваннем наконт таго, чым адрозніваюцца выбарчыя працэсы у Беларусі і ва Украіне.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Jimi Hendrix.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства