Лекцыя і дыскусія “Міжнароднае права і рэгуляванне прымянення ўзброенай сілы: як далёка да ўсеагульнага міру?”
Моладзевая праваабарончая група-Беларусь і Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) у рамках праграмы інфармацыйнай тыдня "За Мір!” запрашаюць на дыскусію: Міжнароднае права і рэгуляванне прымянення ўзброенай сілы: як далёка да ўсеагульнага міру?
Гістарычна "права на вайну" разглядалася як неад'емны складнік дзяржаўнага суверэнітэту, які не падлягае абмежаванням. Прыняты ў 1945 г. Статут ААН упершыню ў гісторыі чалавецтва замацаваў агульны прынцып забароны на прымяненне сілы і пагрозы сілай. Праз 70 гадоў давайце паглядзім, наколькі чалавецтва наблізілася да ўсеагульнага міру.
Лектар: Кацярына Кузняцова - Магістр права ў параўнальным канстытуцыйным праве (LL.M. in Comparative Constitutional Law) Цэнтральна-еўрапейскага універсітэту (г. Будапешт, Венгрыя). Стажыравалася ў Венгрыі, Нідэрландах, Швецыі, Сербіі, Польшчы. Выступала спецыялістам і Генеральным Саветнікам ў Эканамічным Судзе СНД. Арганізатар семінараў па методыцы выкладання ў вышэйшай школе. Член Асацыяцыі міжнароднага права (International Law Association). Намеснік старшыні Грамадскага аб'яднання «Таварыства міжнароднага права».
Пасля лекцыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць падыскутаваць аб праблеме.
Мерапрыемства адбудзецца 26 лістапада (чацвер) ў 19-00 па адрасе: офіс ЦРСІ, вул. Кастрычніцкая 19Б, пакой 204, як знайсці.