Алесь Бяляцкі: Адсутнасць дыялогу з грамадствам - прынцыповая пазіцыя ўлады ў Беларусі (відэа)
Падчас візіту ў Вашынгтон кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі даў інтэрв'ю Рускай службе «Голасу Амерыкі».
Беларускі праваабаронца, былы палітвязень і літаратар распавёў пра працу па абароне правоў чалавека ў Беларусі, падзяліўся сваімі назіраннямі пра дынаміку адносінаў паміж грамадствам і дзяржавай і асноўныя падзеі ў краіне, а таксама пра тое, як цяперашняя актывізацыя ў дыялогу Мінска з Вашынгтонам і Бруселем ва ўмовах нарастаючага эканамічнага крызісу і актыўнасці Крамля можа адбіцца на развіцці сітуацыі ў Беларусі.
Тэмы размовы:
- Сферы дзейнасці Алеся Бяляцкага;
- Роля праваабарончага руху ў Беларусі;
- Беларусь - рэгіянальны лідэр у аўтарытарызме;
- Ці ёсць прыкметы дыялогу грамадства і дзяржавы;
- Сацыяльна-эканамічныя VS грамадзянскія і палітычныя правы;
- Рэакцыя грамадства і дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкія выбары;
- Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч і яе адбітак на грамадскіх працэсах;
- Тэракты ў Парыжы, стаўленне і наступствы;
- Ці вядзе паслабленне санкцый да пераменаў у рэжыме ў Беларусі;
- Рызыкі для дыялогу дэмакратычных сіл з Захадам;
- «Рускі свет» і роля Масквы ў сітуацыі ў Беларусі;
- Рэакцыя Мінска на новую знешнюю палітыку Расіі;
- Пазіцыя Захаду ў дачыненні да плана размяшчэння авіябазы ў Беларусі;
- Крэдыт МВФ для Беларусі;
- Сітуацыя са спецдакладчыкам ААН па Беларусі.