viasna on patreon

Свіслач: за ўдзел у Дні памяці Юры Глебік аштрафаваны на 25 базавых велічынь

2015 2015-11-19T17:03:08+0300 2015-11-19T17:03:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

   19 лістапада Свіслацкі раённы суд аштрафаваў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка на 25 базавых велічынь за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 31 кастрычніка ў Свіслачы і мясцовасці Якушоўка. Разглядаў адміністрацыйную справу старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін, які ў ранейшыя гады – у 2012-м і 2014-м – ужо засуджваў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў.

Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне быў складзены прадстаўніком Свіслацкага РАУС маёрам Андрэем Болбатам. На разглядзе справы былі заслуханы сведкі – свіслацкія супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Барэль і Аляксандр Гуштын, а таксама праглядалася відэа з мерапрыемства.

   У выніку Аляксандр Шылін палічыў Юрыя Глебіка вінаватым у парушэнні артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў яго штрафам.

   Юрый Глебік не згодзен з пастановай суддзі і збіраецца абскардзіць яе ў Гродзенскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства