viasna on patreon

FIDH пра тэракты ў Парыжы: Подламу чарговаму нападу падверглася ўсё чалавецтва

2015 2015-11-14T23:20:25+0300 2015-11-14T23:20:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/notaeraid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH і яе сяброўская арганізацыя LDH (Ligue des droits de l'Homme et du citoyen), рашуча і безумоўна асуджаюць тэракты ў Парыжы і Сан-Дэні, якія адбыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада 2015 года.

“Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні сем'ям загінуўлых і нашую салідарнасць і пажаданні хутчэйшага выздараўлення шматлікім параненым. Мы таксама перадаем шматлікія словы салідарнасці, дасланыя за апошнія гадзіны многімі сяброўскімі арганізацыямі і праваабаронцамі ва ўсім свеце.

Подламу чарговаму нападу падверглася ўсё чалавецтва.

Мы падкрэсліваем, што выключныя меры прынятыя ў адказ склаўшамуся надзвычайнаму становішчу, але яны павінны заставацца часовымі і не прыводзіць да стыгматызацыі.

Мы далучаемся да заклікаў да салідарнасці з усімі грамадзянамі, супраць застрашэння і за захаванне грамадзянскіх свабодаў, дэмакратыі і імкнення жыць у адзінстве”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства