Свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка неўзабаве чакае суд за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
10 лістапада да грамадскага актывіста са Свіслачы Юрыя Глебіка заявілася тройка прадстаўнікоў міліцыі з мясцовага РАУС. Яны паведамілі, што ў дачыненні да актывіста складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. 31 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, на які з розных гарадоў Беларусі прыехала больш за сто чалавек. Міліцыя здымала ўдзельнікаў Дня памяці на відэа. У той дзень затрыманняў не было.
Падпісваць пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне Юрый Глебік адмовіўся. Нагадаем, што год таму менавіта на яго таксама першым быў складзены аналагічны пратакол, і актывіст быў аштрафаваны. Пасля ў розных судах Беларусі ў Свіслачы, Гродне, Кобрыне, Ваўкавыску, Лідзе і Шклове былі аштрафаваныя яшчэ 17 удзельнікаў Дня памяці.