На менскім вакзале затрыманыя пэнсіянэры, якія зьбіраліся на інаўгурацыю Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/81103
2015
2015-11-06T11:43:50+0300
2015-11-06T11:43:50+0300
2015-11-06T11:43:50+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/tamara_siargei.jpg
Група зь 7 пэнсіянэраў на чале з праваабаронцай Тамарай Сяргей была затрыманая сёньня раніцай на менскім чыгуначным вакзале.
Як паведаміў карэспандэнту Свабоды супрацоўнік міліцыі Сяргей Гаркавы, Тамара Сяргей падазраецца ў крадзяжы грошай у адной з наведніц вакзалу, якая засьведчыла гэта.
Пэнсіянэры зь Менску, Бабруйску і Крупах зьбіраліся трапіць да месца правядзеньня інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб там сустрэцца зь ім.
Усе затрыманыя — актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў судах».
Тамара Сяргей знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, не адпускаюць і астатніх 6 чалавек з групы.