viasna on patreon

"Дзяды-2015": назіранне за мерапрыемствам (анлайн)

2015 2015-11-01T11:21:05+0300 2015-11-01T15:54:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cstecwgwwaa6-yp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяды 2015 фота svaboda.org

Дзяды 2015 фота svaboda.org

Акцыя, прысвечаная Дню памяці продкаў "Дзяды", паспачалася ў Менску 1 лістапада ў 11 гадзін.  Акцыя, заяўленая  Кансерватыўна-Хрысціянская партыяй БНФ дазволеная ўладамі горада ў наступным фармаце:

Збор удзельнікаў акцыі з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам Менскага гадзіннікавага завода (пр-т Незалежнасці, 95)

З 11.30 да 14.30 пройдзе дэманстрацыя па ходніках па маршруце: пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул. Сівых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнка – Менская кальцавая аўтамабільная дарога (падземны пераход пад МКАД да ўрочышча Курапаты).

14.30 — 17.00 мітынг у Курапатах.

Назіральнікі за масавымі мерапрыемствамі ПЦ "Вясна" і РПГА "БХК" будуць адсочваць сітуацыю па ўсяму маршруту шэсця і пад час мітынгу. Інфармацыя ад назіральнікаў даступная у Твітэры.

10-50 Пачаўся збор удзельнікаў шэсця ля гадзіннікавага завода. Назіральнікі паведамляюць, што на вуліцы Талбухіна стаяць 2 аўтазака, 4 УАЗікі і 3 мікрааўтобуса. Каля месца збору людзі ў спартовых касцюмах з навушнікамі.

11-10 Каля гадзіннікавага завода сабраліся каля 200 чалавек. Многія прынеслі з сабой сцягі і расцяжкі. Актывісты нясуць крыжы, якія плануюць устанавіць у Курапатах.

11-30  Пачаўся рух калоны ўздоўж праспекту. Назіральнікі заўважылі блакіную газэль з прыладай на даху і белы маз з калонкамі-дынамікамі зверху. 

11-40 Удзельнікі акцыі час ад часу скандуюць "Жыве Беларусь" і "Слава Украіне" — "Героям слава". Супрацоўнікі ДПС дазваляюць праход калоны толькі на зялёнае святло. Калона спявае "Пагоню".

11-50 Па ўсім руху калоны прысутнічаюць супрацоўнікі ДПС, але яны не дапамагаюць пераходзіць дарогу. Побач з калонай едзе хуткая, за ёй міліцэйскі аўтамабіль з мігалкамі, мікрааўтобус, два УАЗіка і МАЗ з гукаўзмацняльнікамі.

12-00 Сярод удзельнікаў шмат людзей з кветкамі і здымкамі ахвяр рэпрэсій. Назіральнікі заўважылі некалькі чалавек з нарукаўнікамі бчб - гэта дружыннікі, якія арганізоўваюць рух калоны на пераходах.

12-10 Прысутнічаюць таксама людзі ў цывільным, якія фіксуюць шэсце на камеру.

12-15 На пераходзе праз вуліцу Філімонава супрацоўнікі ДПС часова перакрылі рух і далі прайсці частцы калоны на чырвоны, а частку спынілі. Многія удзельнікі нясуць партрэты Міхася Зарэцкага - беларусскага пісьменніка, які быў расстраляны ў 1937 годзе.

12-20 Змест некаторых плакатаў, якія нясуць дэманстранты: "Дзякуй продкам за мову", “Няма нічога страшней за неабмежаваную ўладу ў руках абмежаванага чалавека”. Расцяжкі: “Курапаты – наш народны мемарыял”, “Дзяды”, “Кансерватыўна-хрысьціянская патыя – БНФ”,  “Хайсы – віцебскія курапаты”. Многія актывісты маюць бчб стужкі на ілбе і чорныя з белым надпісам “Малады фронт”, нясуць каробку з надпісам “Ахвяраванні на крыжы ў Курапатах”. Прысутнічае шмат бчб сцягоў, сцяг бчб з гербам, сцяг КХП.

12-30 Некаторыя машыны сігналяць шэсцю. Супрацоўнік ДПС сказаў назіральніку,што беспадстаўныя гукавыя сыгналы - гэта правапарушэньне,таму нумары сыгнальшчыкаў яны перадаюць па рацыях.

12-45 Калона дэманстрантаў расцягнулася, хуткая дапамога, сіняя газэль і белы грузавік з гукаўзмацняльнікамі рухаюцца побач. 

13-00 Жанчына, якая праходзіла побач з дэманстрантамі прапанавала ўдзельнікам працаваць, а не хадзіць тут. Шэсце збочвае на вуліцу Сядых. Пакуль акцыя праходзіць мірна, без сутычак і правакацыяў.

13-15 Колькасць удзельнікаў шэсця каля 370 чалавек.

 

13-20 Назіральнікі паведамляюць, што два міліцыянты ў цывільным (з камэрай і навушнікамі) спачатку шэсця запытвалі ў назіральніка, колькі людзей яны налічылі, а зараз схавалі камэру і навушнікі, начапілі бчб-стужкі на вопратку і ідуць у канцы калоны.

13-30 У цывільнай вопратцы 20 супрацоўнікаў міліцыі, некалькі ДПС і каля 7 супрацоўнікаў у цывільным суправаджаюць калёну ў мікрааўтобусе.

13-45 Пяць супрацоўнікаў ДПС спыняюць рух на Лагойскім тракце. Прысутнічаюць таксама 10 штацкіх у машынах. На вуліцы Карбышава супрацоўнікі пільнуюць дарогу на светлафоры, калёна разбіваецца, дэманстранты ідуць павольна.

14-00 на вуліцы Гамарніка трое супрацоўнікаў у цывільным здымаюць удзельнікаў на камеры, калона зусім расцягнулася.

14-30 Пачынаецца мітынг у Курапатах. людзі ўскладаюць кветкі, ставяць сьвечкі забітым у Курапатах

15-00 Назіральнікі налічылі ў Курапатах 27 супрацоўнікаў міліцыі ў штацкім, двое міліцыянтаў у форме. Прысутнічаюць двое супрацоўнікаў "інфармацыйнай групы" і адзін супрацоўнік міліцыі з рупарам.

15-19 Мітынг у Курапатах скончыўся. Людзі спяваюць гімн ”Магутны божа”.

15-30 Удзельнікі акцыі пачынаюць разыходзіцца. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства