viasna on patreon

Улады перашкаджаюць правядзенню фэста ў Свіслачы

2015 2015-10-29T13:36:02+0300 2015-10-29T13:36:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-1.gif
Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы

 Улады імкнуцца перашкодзіць правядзенню Дня памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы. Гарадзенскі аўтапарк відавочна пад ціскам адмовіўся прадаставіць замоўлены і аплачаны аўтобус. З намі на сувязі – арганізатар аўтобуснага выезду ў Свіслач Уладзімір Хільмановіч:

– Сёння мне патэлефанавалі з Гарадзенскага аўтапарка. Жанчына вельмі спалоханым голасам паведаміла, што аўтапарк не зможа забяспечыць нас аўтобусам, які быў замоўлены і аплочаны. Я асабіста замаўляў аўтобус на 28 чалавек на праезд у Свіслач на Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Такім чынам, улады імкнуцца перашкодзіць правядзенню фэсту памяці, калі напярэдадні Дзядоў людзі едуць у Свіслач і ўшаноўваюць нашых нацыянальных герояў. Я не ведаю, якое тлумачэнне дасць кіраўніцтва аўтапарка. Але, хутчэй за ўсё, яны будуць хаваць вочы, адмоўчвацца ці казаць пра тэхнічныя прычыны. Хоць зразумела, што гэта не так. Тым больш што і аўтобус быў зарэзерваваны загадзя, аплочаны і як бы збіраўся выехаць у Свіслач. Не выключаю, што ў гэтай справе буду звяртацца ў суд.

Традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага запланавана ў Свіслачы на гэтую суботу, 31-га кастрычніка. Як вядома, у Свіслачы пахаваны старэйшы з братоў Каліноўскіх – Віктар, які лічыцца ідэолагам нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства