viasna on patreon

Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд

2015 2015-10-26T10:38:53+0300 2015-10-26T10:38:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-pozva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Менска.

Як паведаміў палітык праз facebook, яго выклікаюць 28 кастрычніка ў 10 гадзінаў на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Шэсце нацыянальнага сцяга” 10 кастрычніка. (частка 3 арт 23.34 КаАП).

У гэты дзень у Менску адбыліся мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.

Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам у памеры 9 мільёнаў рублёў за  ўдзел у акцыі "За мірную, нейтральную Беларусь", якая  адбылася 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства