“Аловак і гумка” – новы погляд на тэму смяротнага пакарання (відэа)
https://spring96.org/be/news/80497
2015
2015-10-09T13:11:53+0300
2015-10-09T13:11:53+0300
2015-10-09T15:17:13+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/alovak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Аловак і гумка” - новая анімацыйная стужка, створаная нядаўна валанцёрамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Гэты кліп працягвае серыю кароткіх і яскравых фільмаў з праваабарончай калекцыі, такіх як “Выканаўца”, “Чарга” і "Палёт".
Аніматары-валанцёры з дапамогаю выразных мастацкіх сродкаў перадаюць трагедыю людзей, якія так альбо інакш сутыкаюцца са смяротным пакараннем: сваякоў загінулых, выканаўцаў прысудаў, шэраговых раўнадушных грамадзян, прымушаюць задумацца пра незваротнасць смяротнай кары.
“Аловак і гумка” ўпершыню быў паказаны 9 кастрычніка пад час прэс-канферэнцыі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і прэзентацыі кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.
“Аловак і гумка” – новы погляд на тэму смяротнага пакарання (відэа)