viasna on patreon

Паўлу Вінаградаву могуць працягнуць прэвентыўны нагляд

2015 2015-10-08T13:47:34+0300 2015-10-08T13:50:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

У судзе Бярозаўскага раёна 9  кастрычніка будзе разгледжанае прадстаўленне Бярозаўскага РАУСа аб працягу прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава. Пра гэта актывіст паведаміў на ўласнай старонцы ў фэйсбуку. Пачатак разгляду ў 14-30.

Хлопцы, што мне толькі што прыйшло! Заўтра ў 14.30, Суд Бярэзінскага р-на будзе мне працягваць нагляд. 3,5 гады нагляду я ўжо адбыў. Да канца нагляду заставалася 17 дзён. Парушэнняў няма. Афіцыйнае працаўладкаванне ёсць. Апошняе адміністрацыйнае правапарушэнне было не зразумей калі. Чым жа, цікава, яны будуць матываваць? Няўжо гэтая дзвіжуха з-за выбараў? Не, не можа быць. Толькі не ў маёй любімай Беларусі.P.S. Калі хто з журналістаў захоча папрысутнічаць - літасці прашу. На машыне ехаць гадзіну з Мінска.

Pavel Vinogradov

 

Нагадаем, 12 снежня 2014 года грамадскі актывіст, лідэр моладзевай арганізацыі Zmena Павел Вінаградаў вымушана з'ехаў з Мінска, каб пазбегнуць долі «паліталкаголіка».

Нагадваючы пра прычыны свайго ад'езду, ён сказаў, што адна з іх датычыцца сямейных абставінаў, а другая - вядомая ўсім: «Мае тры пратаколы нібыта за п'янку. Міліцыя паабяцала мне, што, калі яны ўступяць у сілу, мяне адправяць на камісію, на якой мяне плануюць зрабіць хранічным алкаголікам і потым накіраваць у ЛПП. І каб гэтага не адбылося, я вырашыў з'ехаць ад граху падалей з горада-героя Мінска ў горад Беразіно».  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства