viasna on patreon

Да ўдзелу ў выбарах запрашаюць грамадзянаў Расійскай Федэрацыі?

2015 2015-10-07T15:27:11+0300 2015-10-07T15:40:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybar_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра цікавы выпадак, звязаны з надыходзячымі выбарамі, напісаў на скрыню “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” Аляксандр Н. з Віцебску.

“Вось такое запрашэнне на выбары прыйшло маёй жонцы і цешчы. І падаецца, што нічога дзіўнага, але справа ў тым, што яны не з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Яны грамадзянкі Расійскай Федэрацыі”.

“Яны забыліся дадаць бацьку і сястру маёй жонкі для поўнага спісу”, - жартліва дадае Аляксандр Н.

Пра парушэнне выбарчага заканадаўства, а таксама пра выпадкі прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні можна паведамляць на скрыню: elections2015@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства