viasna on patreon

Суд над Мікалаем Статкевічам: штраф - 40 базавых велічынь

2015 2015-09-22T13:35:00+0300 2015-09-22T14:27:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkev-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч на пікеце 10 верасня.

Мікалай Статкевіч на пікеце 10 верасня.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска на 22 верасня запланаваны разгляд адміністрацыйнай справы былога палітвязня Мікалая Статкевіча. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства – пікета - ў Менску 10 верасня каля ГУМа. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня, пачатак у 10-00.

Напярэдадні Мікалай Статкевіч заявіў журналістам, што не збіраецца йсці на суд:

«Еду з аэрапорта і атрымліваю СМС на тэлефон, што суд Цэнтральнага раёна Мінска запрашае мяне ўжо заўтра ў дзесяць гадзін раніцы на працэс з нагоды пратаколу, складзенага на мяне 10 верасня, — сказаў Статкевіч. — Там няма ні зваротнага тэлефона, нічога. Падумаў, хакеры нейкія. Праз гадзіну атрымаў званок на мабільны тэлефон, пачынаюць казаць тое ж самае. Я кажу, што не ведаю, хто вы такі, чаго я туды пайду, тым больш што і мой адвакат на гэтым тыдні заняты. Да таго ж, па законе, і тэрміны ўстаноўленыя, за колькі дзён трэба запрашаць у суд. Я сказаў, што не прыйду, дасылайце позву. Кажуць, што даслалі, але я яе не атрымліваў».

Яшчэ аднаго ўдзельніка пікета каля ЦУМа Уладзіміра Някляева сёння выклікаюць у 11 гадзін у РУУС Цэнтральнага раёна Менска.

Мікалай Статкевіч сёння быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь (7,2 млн. рублёў) па частцы 2 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Палітык не прысутнічаў пры разглядзе справы, але заявіў, што мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства