viasna on patreon

У Брэсце пачалі збіраць подпісы супраць з‘яўлення расійскіх ваенных баз у Беларусі

2015 2015-09-22T10:13:56+0300 2015-09-22T10:13:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З такой ініцыятывай выступілі мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД), якія заклікаюць далучыцца да акцыі ў падтрымку нейтральнага статуса краіны ўсіх неабыякавых грамадзян.

Збор подпісаў ладзіўся на рынках і цэнтральных вуліцах горада і, паводле першых уражанняў сябраў БХД, людзі станоўча рэагавалі на прапанову падпісацца супраць размяшчэння замежных ваенных баз у Беларусі, бо іх з’яўленне можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы.

Актывісты БХД маюць намер працягваць гэтыя акцыі, падчас якіх яны плануюць распавядаць грамадзянам пра сутнасць сваёй ініцыятывы. Пазней сабраныя подпісы з патрабаваннем не размяшчаць замежныя ваенныя базы будуць накіраваны ва ўрад Беларусі, а таксама на адрас уплывовых міжнародных арганізацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства