viasna on patreon

Запрашаем берасцейцаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека

2015 2015-09-24T10:21:00+0300 2015-09-24T09:52:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anons-photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У жыхароў і гасцей Берасця 27 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату і атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны.

На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй Беларусі.   

Наведнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзянаў у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцыяў, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

У кожнага падчас мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія на першы погляд падаюцца невырашальнымі. 

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю 27 верасня ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” па адрасе: г. Берасце, вул. Дзяржынскага, 14. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход – вольны.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства