viasna on patreon

Гомельскія журналісты патрабуюць зняць з пасады мытніка за брыдкаслоўе

2015 2015-09-15T23:20:32+0300 2015-09-15T23:20:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Гомельскія журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй заяўляюць, што мытнік на памежным пропуску «Новая Гута» брыдкасловіў і пагражаў ім. Журналісты запісалі прамову мытніка на аўдыё і змясцілі ў Інтэрнэт.
Па словах фрылансераў, інцыдэнт адбыўся 11 верасня, калі яны вярталіся з Чарнігава ў Гомель, на пункце пропуску «Новая Гута». Мытнікі праявілі пільную ўвагу да журналістаў і грамадскага актывіста Уладзіміра Кацоры, які таксама знаходзіўся ў аўтамабілі – правялі поўны дагляд пасажыраў, кіроўцы і транспартнага сродку.
«Начальнік змены, які назваўся Уладзімірам Ражковым, патрабаваў ад нас размаўляць на рускай мове, звяртаўся да нас на «ты» і нават брыдкасловіў. Пасля нашых заўваг і патрабавання не парушаць заканадаўства Ражкоў схапіў мяне за каўнер і пачаў цягнуць яго на вуліцу дзеля «размовы адзін на адзін». Пры гэтым ён ўпэўніваў, што яму нічога не будзе за такія паводзіны, і пагражаў фізічнай расправай», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.
Яго калега Наталля Крывашэй змясціла петыцыю ў Інтэрнэце, дзе просіць неабыякавых грамадзян падтрымаць патрабаванні: «Зняць з пасады начальніка аддзела мытнага афармлення і кантролю Уладзіміра Ражкова». «Мытня з'яўляецца ўязной брамай у Беларусь. Менавіта па працы мытні складваюцца першыя ўражанні аб краіне!», - звяртае ўвагу журналіст-фрылансер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства