viasna on patreon

Салігорск: справай аб фальсіфікацыі вынікаў грамадскіх слуханняў зоймецца пракуратура

2015 2015-09-13T00:58:58+0300 2015-09-13T00:58:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у пракуратуру Салігорскага раёна заяву з патрабаваннем правядзення праверкі справы аб фальсіфікацыі вынікаў грамадскага абмеркавання па пытанні ўшчыльнення гарадской забудовы ў раёне школы №2 па вуліцы Горкага.

У заяве вядзецца гаворка аб імкненні адказных чыноўнікаў Салігорскага райвыканкаму стварыць “станоўчы баланс” грамадскага меркавання на карысць будаўніцтва дзесяціпавярховага дому на тэрыторыі школьнага стадыёну шляхам незаконнага далучэння да вынікаў абмеркавання 203 незаконных подпсаў.

Варта адзначыць, што 11-га жніўня адбыўся сход жыхароў бліжэйшых да месца забудовы жылых дамоў, на якім было выказана меркаванне супраць будаўніцтва шматпавярховіка. На наступны дзень заява грамадзян з усімі подпісамі была зарэгістравана ў аддзеле архітэктуры райвыканкаму. На момант афіцыйнага заканчэння грамадскіх слуханняў 13-га жніўня аніякіх іншых подпісаў у выканкаме не рэгістравалася. Аб гэтым заявілі самі чыноўнікі падчас ячшэ адной сустрэчы з абуранымі грамадзянамі ў актавай зале школы №2. Па іх словах, на той момант існавала толькі дзевяць подпісаў на карысць будаўніцтва. Да таго ж 18 жніўня, праз пяць дзён пасля завяршэння тэрміну грамадскага абмеркавання, у прыёмнай дырэктара салігорскага ўнівермага быў зафікасаваны факт збору работнікам аддзела архітэктуры подпісаў у падтрымку забудовы па вуліцы Горкага.

Уладзімір Шыла патрабуе правесці праверку законнасці сабраных подпісаў, у тым ліку з дапамогай усталяванай каля аддзела архітэктуры сістэмы відэаназірання. У выпадку пацьверджання факту фальсіфікацыі грамадскі актывіст будзе дамагацца адмены вынікаў грамадскіх слуханняў, нават калі дзеля гэтага давядзецца звярнуцца ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства