viasna on patreon

ЦВК баранавіцкаму праваабаронцу: гэта не агітацыя, а “фарміраванне сацыяльнай актыўнасці грамадзян”

2015 2015-09-12T12:26:00+0300 2015-09-13T00:28:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў паўторную скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію адносна датэрміновай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку.

Нагадаем, што праваабаронца ў першай скарзе ад 6 верасня звяртаў увагу, што яшчэ не зарэгістраваны кандыдаты ў прэзідэнты, а ў Баранавічах ужо пачалася агітацыя за дзеючага прэзідэнта. Падчас грамадска-культурніцкай акцыі “Мы – разам”, якая адбылася ў гарадскім лядовым палацы, намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар, вітаючы артыстаў і гледачоў перад канцэртам, заклікаў жыхароў горада Баранавічы аддаць свае галасы за дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Аднак ЦВК не ўбачыла ў выступленні намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама агітацыі за асоб, якія вылучаны кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, таму, маўляў, няма і парушэнняў заканадаўства. У сваім адказе праваабаронцу ЦВК падкрэсліла, што намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар не ўваходзіць у склад ні адной з зарэгістраваных ініцыятыўных груп грамадзян, што ў Баранавічах адбыўся канцэрт, які быў накіраваны на фарміраванне сацыяльнай актыўнасці грамадзян, выхаванне духоўна-маральных асноў на пазітыўныя падзеі.

Праваабаронца накіраваў паўторную скаргу ў ЦВК, у якой адзначыў, што ў Баранавіцкім лядовым палацы быў не проста канцэрт, а непрыкрытая датэрміновая агітацыя за дзеючага прэзідэнта і просіць яшчэ раз разгледзець сітуацыю і прыняць меры ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства