viasna on patreon

Салігорск: З сынам супрацоўніка ДАІ правялі прафілактычную гутарку за пагрозы "нацыяналісту"

2015 2015-09-02T13:09:00+0300 2015-09-02T13:09:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі РАУС не пабачыў складу правапарушэння ў пагрозах на адрас кіроўцы Аляксандра Малочкі, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.

Нагадаем, пасля з’яўлення ў незалежных СМІ інфрмацыі аб барцьбе салігорца з дзяржаўтаінспекцыяй за свае моўныя правы сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражаў яму праз сацыяльныя сеткі “знайсці гэтага нацыяналіста”. Аляксандр Малочка ўспрыняў гэтыя пагрозы за рэальныя і, баючыся за сябе і сваё аўто, звярнуўся ў аддзяленне міліцыі з просьбай правесці адпаведну праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

З адказу начальніка Салігорскага РАУС Андрэя Русановіча вынікае, што складу адміністрацый, а тым больш крымінальнага, правапарушэння ў пагрозах на адрас спадара Малочкі не выяўлена. Тым не менш, з сынам таго супрацоўніка ДАІ была праведзена адпаведная прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці проціпраўных паводзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства