viasna on patreon

Ігар Аліневіч: Сваімі дзеяннямі праваабаронцы стваралі адчуванне, што ёсць на каго абаперціся (відэа)

2015 2015-08-31T16:41:35+0300 2015-08-31T16:54:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/olinevich_i_pravaabaroncy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Аліневіч з праваабаронцамі "Вясны"

Ігар Аліневіч з праваабаронцамі "Вясны"

Былы палітычны зняволены Ігар Аліневіч пасля вызвалення сустрэўся з праваабаронцамі з ПЦ "Вясна".

Пад час сустрэчы, І. Аліневіч падзяліўся ўражаннямі пра ролю дапамогі праваабаронцаў для яго, калі ён знаходзіўся ў няволі:

“Cа мной падтрымлівалі пастаянны кантакт, я быў у курсе некаторых навінаў: пра дыпламатычныя нейкія крокі ў нашу абарону, пра крокі з боку беларускай грамадскасці. Па першым запыце мне дасылалі ўсе неабходныя юрыдычныя матэрыялы, такія як кодэксы, абнаўлення да іх, рашэнні Пленумаў судоў. І мноства такіх дробных, але карысных матэрыялаў па канкрэтных пытаннях.

Падтрымка ішла і на асабістым узроўні: са мной размаўлялі, цікавіліся, як я праводжу свой час, што чытаю, як настрой. Нават такія вось чалавечыя рэчы надавалі нейкі станоўчы імпульс. Усё гэта ў суме стварала моцную падушку бяспекі - адчуванне, што ёсць на каго абаперціся”.

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Завадскога раёна г.Мінску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), ч.2 і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры) да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №10 у Наваполацку, у ліпені 2014 года пераведзены у калонію "Віцьба-3".

22 жніўня разам з іншымі палітычнымі вязнямі быў памілаваны Указам прэзідэнта і вызвалены з турмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства