viasna on patreon

Бярозаўка: чарговы ператрус па справе флэш-мобу

2015 2015-08-20T12:13:53+0300 2015-08-20T12:17:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziashuk-jury-biarozauka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   19 жніўня ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёну быў праведзены чарговы ператрус па справе флэш-мобу. На гэты раз прадстаўнікі аддзелу крымінальнага вышуку па Лідскім раёне наведаліся ў кватэру Юрыя Дзяшука -- грамадскага актывіста і журналіста-фрылансера. Ператрус праводзіўся з санкцыі раённага пракурора ў рамках расследавання крымінальнай справе па факце флэш-мобу. Гэты флэш-моб здзейснілі невядомыя, пасля чаго была пачата крымінальная справа паводле артыкулу 339 частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – хуліганства, здзейсненае паўторна альбо групай асоб. 

   Напомнім, што 25 ліпеня бягучага года невядомы чалавек ў масцы каля транспартнай прахадной шклозаводу “Нёман” у Бярозаўцы склаў аўтамабільныя пакрышкі, пакінуў побач бутэлькі з невядомай вадкасцю, запаліў дымавыя шашкі. Таксама былі раскіданыя ўлёткі з тэкстам “Зачыняй … уёвую вату”. Замест першай літары быў намаляваны значок чэрапа з касцямі.

   У Юрыя Дзяшука ў выніку ператрусу забралі ноўтбук і друкарку. Журналіст сцвярджае, што ніякага дачынення да згаданай акцыі не мае і збіраецца падаць адпаведную скаргу па факце вобыску ў яго дома. Яшчэ раней у Бярозаўцы прайшоў шэраг ператрусаў, у тым ліку на кватэры грамадскага актывіста Вітольда Ашурка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства