viasna on patreon

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста

2015 2015-08-19T13:51:06+0300 2015-08-19T13:51:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/victbsk-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу журналіста Зміцера Лупача суддзя Святлана Іванова не задаволіла – яму не ўдалося аспрэчыць пастанову райсуду пра штраф памерам 4,5 мільёнаў “за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі”.

Зміцер Лупач адмыслова прыехаў з Глыбокага ў Віцебск, каб выступіць перад судом, папрасіўшы адмяніць пастанову суду першай інстанцыі і прызнаць яго невінаватым. На тым жа настойвала і адвакат спадара Лупача.

Але Святлана Іванова, якая тыдзень таму пераносіла судовае паседжанне, каб дадаткова вывучыць гэтую справу, гэтым разам усё вырашыла за некалькі хвілін. Выслухаўшы выступоўцаў, яна абвясціла, што пастанова Глыбоцкага райсуду, вынесеная старшынёй Ірынай Казак, застаецца ў сіле. Гэта азначае, што Зміцер Лупач мусіць сплаціць штраф памерам 25 базавых велічынь, бо ён прызнаны вінаватым паводле артыкула 22.9 ч.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

Падставай для адміністрацыйнай справы супраць Зміцера Лупача стаў матэрыял "Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года", размешчаны 9 чэрвеня на сайце "Еўрарадыё".

На сённяшні дзень быў прызначаны і разгляд касацыйнай скаргі глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай, якую раённы суд таксама прызнаў яе вінаватай паводле таго самага адміністрацыйнага артыкула - за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Па рашэнні суддзі Людмлы Вашчанкі журналістка таксама аштрафавана на 25 базавых велічынь. Адміністрацыйная справа супраць яе была распачатая пасля з’яўлення артыкула “Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі", размешчанага 9 чэрвеня на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”.

Таццяна Смоткіна ў суд не прыехала – яе прысутнасць паводле заканадаўства неабавязковая. Аднак у судовай зале сабраліся яе віцебскія калегі-журналісты, а таксама праваабаронцы.

Тым не менш, Святлана Іванова адмовілася разглядаць скаргу Смоткінай у адкрытым судовым працэсе, кажа праваабаронца Павел Левінаў:

- Суддзя запыталася, хто прысутнічае ў зале з зацікаўленых бакоў па гэтай справе. Мы адказалі, што тут прысутнічаюць сябры, калегі, праваабаронцы… Але, даведаўшыся, што самой Таццяны Смоткінай няма, суддзя моўчкі выйшла з залы. Я лічу, што гэта знявага, бо разгляды касацыйных скаргаў, паводле заканадаўства, мусяць праходзіць у адкрытых судовых працэсах. Мы ж не змаглі даведацца, што ў рэшце рэшт вырашыла суддзя адносна гэтай справы”.

Пра вынікі разгляду скаргі Віцебскі абласны суд мусіць апавясціць журналістку у пісьмовай форме. Аднак, на думку Паўла Левінава, вынік разбіральніцтва па скарзе яе глыбоцкага калегі Зміцера Лупача дае падставы сумнявацца, што рашэнне суду першай інстанцыі па справе Таццяны Смоткінай будзе адмененa.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства