viasna on patreon

Салігорск: праз сацыяльныя сеткі сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражае Аляксандру Малочку “знайсці гэтага нацыяналіста”

2015 2015-08-19T10:42:51+0300 2015-08-19T10:42:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорац Аляксандр Малочка накіраваў начальніку Салігорскага РАУС заяву з просьбай правесці праверку па факце пагрозаў у яго адрас, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.

-- Напрыканцы чэрвеня мяне спынілі мясцовыя супрацоўнікі ДАІ, якія палічылі, што я парушыў правілы дарожнага руху і хацелі скласці пратакол. Я карыстаюся беларускай мовай і заптрабаваў таго ж ад даішнікаў. У гэтым мне было адмоўлена, як было адмоўлена і ў складанні пратаколу на беларускай мове. Пра гэты факт пісалі шматлікія незалежныя СМІ і справа набыла пэўны грамадскі рэзананс, - кажа Аляксандр Малочка. - Крыху пазней у сацыяльнай сетцы “УКантакце” я пабачыў допісы сына аднаго з тых даішнікаў з пагрозамі ў мой адрас, абяцаннямі “знайсці гэтага нацыяналіста”.

Аляксандр Малочка кажа, што апасаецца, як за сябе, так і за сваё аўто і ацэньвае допісы ў сацыяльнай сетцы для сябе як рэальную пагрозу. Салігорац просіць кіраўніцтва Салігорскага РАУС правесці адпаведную праверку з гэтай нагоды і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства