viasna on patreon

Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” просіць міліцыю вярнуць нататнік

2015 2015-08-17T15:27:29+0300 2015-08-17T15:27:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” Ігар Барысаў просіць міліцыю вярнуць ягоны нататнік і выбачыцца. Адпаведную  скаргу ён накіраваў сёння, 17 жніўня, на імя начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва.

У скарзе ён звяртае ўвагу, што скончана праверка ў межах Крымінальнага кодэкса “Паклёп”, а таксама спынены дзве адміністрацыйныя справы (парушэнне заканадаўства аб СМІ і атрыманне грошай з-за мяжы на працу выдання), якія на яго завялі ўчастковыя Казакоў і Варанцоў, вернуты кампутары і мадэм, аднак, дагэтуль яму не вярнулі нататнік.

-       Кожны раз, калі я ездзіў да ўчастковых і забіраў свае кампутары, я запытваў іх - дзе мой нататнік? Яны ні разу не маглі мне даць уцямнага адказу, толькі казалі, што ён на нейкай праверцы, не называючы, у якой установе. Прайшло ўжо 5 месяцаў, як я без свайго нататніка, - кажа Ігар Барысаў.

Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” гаворыць, што ў судзе яму паведамілі, што ў матэрыялах адміністрацыйных спраў нататніка не было, і па яго варта звяртацца ў тую ўстанову, якая яго выняла.

Акрамя таго, Ігар Барысаў просіць назваць установу, у якой на праверцы знаходзіўся ягоны нататнік, а таксама прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў, якія незаконна ўтрымліваюць яго ўласнасць. Рэдактар незалежнага выдання таксама просіць, каб супрацоўнікі міліцыі выбачыліся перад ім за дапушчаныя з іх боку нязручнасці – крымінальная справа на яго не была заведзена, а па адміністрацыйных суд не здолеў прыцягнуць да адказнасці – сышлі тэрміны. Акрамя таго суд вынес у адрас Кастрычніцкага РАУС прыватнае вызначэнне, паводле якога супрацоўнікі міліцыі, якія вялі справы Барысава, мусяць атрымаць дысцыплінарнае спагнанне за дапушчаныя шматлікія парушэнні.

Нагадаем, што 12 сакавіка чацвёра супрацоўнікаў міліцыі з двума сваімі панятымі з’явіліся ў прыватную кватэру Ігара Барысава з аглядам месца імавернага здзяйснення правапарушэння. Прычынай для візіту міліцыі паслужыла заява генеральнага дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова, які палічыў, што ў артыкуле, які размешчаны на старонках сайта, утрымліваецца паклёп на яго асобу.

Тады былі вынятыя на экспертызу тры кампутары, мадэм і нататнік. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі наведалі магілёўскі офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе ў тым жа складзе забралі на экспертызу тры кампутары.

Экспертыза кампутараў не выявіла датычнасць Барысава да напісанна і размяшчэння артыкула на сайт, а лінгвістычная экспертыза не выявіла фактаў абразы. Усе кампутары вернуты. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства