viasna on patreon

У Магілеве затрымлівалі членаў ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч

2015 2015-08-17T10:32:12+0300 2015-08-17T15:02:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karatkievic_aporka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Караткевіч у апорным пункце Магілёва.

Таццяна Караткевіч у апорным пункце Магілёва.

Валянціна Шчэтнікава і Алесь Шаўцоў збіралі подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на Віленскім рынку. Удзельнічала і сама Караткевіч - на працягу гадзіны яна размаўляла з магілёўцамі. Пасля яе ад'езду пачаліся праблемы.

- Прыехала Караткевіч. Пахадзілі, пагутарылі з людзьмі. Пры гэтым дырэктар рынка сачыў за намі,пастаянна казаў,дзе і як нам хадзіць,стаяць.Каля 12 гадзін побач з намі спынілася патрульная машына.З яев ыйшлі трое амапаўцаўі адзінчалавек у форме звычайнага міліцыянера. Яны не прадставіліся.Пачалі пытацца,чым мы тут займаемся,паспрабавалі адабраць сцяг. Алесь Шаўцоў спачатку спытаў, на якой падставе.У выніку забраліі сцяг,і яго.Куды адвезлі-я не ведаю, - паведаміла Шчэтнікава. 

Ужо падчас тэлефонай размовы карэспандэнта з Шчэтнікавай, да яе падыйшлі тры амапаўцы.  У тэлефоннай трубцы было чутна, як  супрацоўнікі прапанавалі сабраць усе рэчы і праехаць з імі. Пра сітуацыю ўжо праінфармаваны праваабаронцы і прэса.

Пазьней стала вядома, што Аляксандра Шаўцова адвезлі "для высвятлення асобы" ў апорны пункт міліцыі па вул. Будаўнікоў, 7. Туды ж збіраліся адвезці і затрыманую Валянціну Шчэтнікаву, але АМАПаўцы перадумалі і вызвалілі яе праз некалькі хвілін (стол зборшчыцы подпісаў яны чамусці пакінулі сабе). А.Шаўцоў быў вызвалены праз паўтары гадзіны. Таццяна Караткевіч, якая сёння наведвае Магілёўшчыну, завітала ў апорны пункт па тлумачэнні.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства