viasna on patreon

Справу Вольгі Нікалайчык адправілі на дапрацоўку ў другі раз

2015 2015-08-12T15:05:03+0300 2015-08-12T15:34:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 12 жніўня паўторна разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі і рэжысёра Вольгі Нікалайчык. Суддзя - Рак Першапачаткова, яшчэ 24 траўня суд Цэнтральнага раёна абвінаваціў Вольгу Нікалайчык і Кацярыну Садоўскую ў брыдкаслоўі і супраціўленні супрацоўнікам міліцыі, і вынес пастанову аб арышце Нікалайчык на 13 сутак. Садоўскую пакаралі штрафам на амаль 11 млн. рублёў.

29-га красавіка рэжысёрку Вольгу Нікалайчык затрымалі  каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс, вядомы як “касметычка байкераў”, супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» у Беларусь.

Не пагадзіўшыся з такім судовым рашэннем, Нікалайчык абскардзіла пастанову ў Менскім гарадскім судзе. Менгарсуд 24 ліпеня адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна па гэтай справе. Суддзя М. Лапко прыйшоў да высновы, што суд не ў належнай меры высветліў, ці было здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне, ці вінаватая асоба ў яго здзейсненні і ці падлягае асоба адміністрацыйнай адказнасці. Так, не ўстаноўлены і не апытваліся грамадзяне, у дачыненні да якіх было здзейснена правапарушэнне, прадугледжаннае арт. 17.1 КаАП. Акрамя таго, суд звяртае ўвагу на той факт, што на відэазапісу камер знешняга назірання, прадстаўленных амбасадай Расійскай Федэрацыі, Вольга Нікалайчык непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі не аказвала, на зямлю не клалася. Такім чынам, суд прыйшоў да высновы, што пастанова, вынесенная раённым судом, з’яўляецца заўчаснай і накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд.

***

Сёння паседжанне пачалося ў 14-30. Суддзя Т. Рак зачытала пратакол, пасля чаго Нікалайчык хадайнічала пра прагляд відэадоказаў.

Дапытваюць Вольгу Нікалайчык. Яна адказвае па-беларуску. Вольга не прызнае сваёй віны, не бачыць у сваіх дзеяннях складу злачынства. Затым суддзя пераходзіць да прагляду відэазапісу Расійскай амбасады.

Суддзя агучвае недахопы і парушэнні у пратаколах і пастанавіла перанакіраваць справу на дапрацоўку, паколькі не  ўказанае дакладнае месца здзяйснення і не напісана, каму дакладна рабілі заўвагі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства