viasna on patreon

Далучайцеся да акцыі да дня народзінаў Мікалая Статкевіча!

2015 2015-08-12T15:16:00+0300 2015-08-12T13:50:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievihc-v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў. Чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмараў, ні сонейка, ні дрэваў, не чуе спеваў птушак...

У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў ладзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам - #Sky4Statkievich.

Якім чынам узяць удзел?

  • Зрабіце здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікуйце яго ў сацыяльных сетках - Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich  

  • Падпішыце петыцыю, створаную Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня, і патрабуйце ягонага вызвалення: www.change.org/FreeStatkevich

  • Апублікуйце інфармацыю пра гэтую акцыю на сваей старонцы ў сацыяльных сетках https://www.facebook.com/events/996661337044717/

    Не забывайце: салідарнасць мацней за рэпрэсіі!

Таксама ў Facebook створана віншавальная стужка для Мікалая Статкевіча: https://www.facebook.com/events/517725241721783/ 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства