viasna on patreon

У грамадскага актывіста Аляксея Трубкіна забралі на мяжы Агляд-хроніку “Вясны” за 2010 год

2015 2015-08-09T16:00:39+0300 2015-08-09T16:00:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agliad-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскага актывіста Аляксея Трубкіна, які ехаў у Беларусь у ноч з 7-га на 8-га жніўня праз пункт пропуску Гродна-2 (гэта гарадзенскі чыгуначны вакзал) тры гадзіны трымалі на мяжы. Увагу мытнікаў прыцягнула кіпа розных кніг, якія меў пры сабе Трубкін у заплечніку. Урэшце дзве кнігі ў яго былі адабраныя – мытнікам паказаліся падазронымі аўтарская праца Анджэя Пачобута «System Białoruś» з фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі на вокладцы, а таксама “Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека за 2010 год”, які штогод рыхтуе да друку Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Забраўшы гэтыя выданні на экспертызу, Аляксея Трубкіна прапусцілі ў Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства