viasna on patreon

Не падпішашся за Лукашэнку – не дадзім дазвол на продаж!

2015 2015-08-09T14:43:37+0300 2015-08-09T14:45:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-zbor-liabedzka-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім метадам карыстаюцца чыноўнікі ў Кармянскім райвыканкаме пры зборы подпісаў у падтрымку прэтэндэнта ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Пра падобны выпадак паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

 - Жанчыны, якія стаяць на рынку ў Карме (райцэнтр у Гомельскай вобласці – заўв. рэд.) і прадаюць садавіну і гародніну, распавялі мне, што каб атрымаць даведку аб дазволе на продаж прадуктаў з уласнай сядзібы, трэба падпісацца за Аляксандра Лукашэнку. Калі не падпішашся, то даведку выдаваць чыноўнікі напрач адмаўляюцца, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст адзначае, што гэта бязмежжа вышэйшага ўзроўня. У сувязі з гэтым ён збіраецца пісаць скаргі ў кантралюючыя дзяржаўныя органы.

 Нагадаем, што ў Беларусі зафіксаваны дзясяткі выпадкаў, калі звычайныя грамадзяне паведамляюць пра збор подпісаў з выкарстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства