viasna on patreon

Гомель: салідарнасць мацней за рэпрэсіі

2015 2015-08-05T09:06:56+0300 2015-08-05T09:07:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-piket-2015-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у падтрымку палітвязняў у Гомелі 4 жніўня 2015 года: анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.

Пікет у падтрымку палітвязняў у Гомелі 4 жніўня 2015 года: анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка правялі 4 жніўня ў абласным цэнтры дзве акцыі падтрымкі палітычных вязняў. У ходзе акцыі "Падпішы паштоўку палітвязню!" у адным з аддзяленняў сувязі яны падпісалі і накіравалі палітычным зняволеным паштоўкі з словамі падтрымкі і пажаданнямі як хутчэй выйсці на волю. Напрыканцы дня на ўездзе ў горад у Савецкім раёне праваабаронцы правялі пікет за вызваленне палітвязняў.

Падчас акцыі "Падпішы паштоўку палітвязню!" паштоўкі з словамі падтрымкі накіраваны ў Магілёў Міколе Статкевічу, дзе ён адбывае пакаранне за масавыя беспарадкі ў Мінску 2010 года, Юрасю Рубцову ў Баранавічы, які асуджаны за абразу суддзі, асуджаным па так званай "справе анархістаў" Міколе Дзядку ў Горкі і Ігару Аліневічу ў Віцьбу. Праваабаронцы накіравалі словы падтрымкі асуджаным за напад на Бабруйскае КДБ палітвязням Яўгену Васьковічу і Арцёму Пракапенка ў Магілёў.

Таксама сёння з ініцыятывы праваабаронцаў быў зладжаны пікет у падтрымку палітвязняў. Цягам 15 хвілін яны стаялі на ўездзе ў горад з боку Рэчыцы ў Савецкім раёне Гомеля, трымаўшы ў руках партрэты Міколы Статкевічыі Юрася Рубцова. Мерапрыемства пайшло без перашкод, праязжаючыя ў гэты час машыны сігналілі ў падтрымку акцыі.

Як паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook праваабаронца Леанід Судаленка, яны ў розныя годы 4 жніўня ў дзень міжнароднай салідарнасці з грамадзянскай супльнасцю Беларусі ладзілі розныя акцыі ў падтрымку палітычных зняволеных. Напрыклад, калі 4 жніўня 2011 года быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі, ён разам з Анатолем Паплаўным заяўлялі ў горадзе пікеты, у гадавіну арышта Алеся Бяляцкага 4 жніўня 2012 года яны разам з былым мэрам Гомеля Святланай Гальдадэ таксама заяўлялі пікеты. 4 жніўня 2013 года яны разам з вядомым палітыкам Юрасём Варонежцавымпланавалі падтрымаць Алеся Бяляцкага шляхам вулічнага шэсця. 4 жніўня 2014 года калі А.Бяляцкі быў ужо на волі, яны разам з актывісткай Галінай Бяловай планавалі падтрымаць палітвязняў падчас вулічнага шэсця. Па ўсім выпадкам паддадзены скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. 

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства